Cherryware Cherryware
Products   Blog   Forum На беларускай мове



Scheduler 3 the Scriptable Hot list tracker
     

Што такое Hot list tracker

Зрабіць такі плагін мяне прымусіла неабходнасць. Вельмі часта ўзнікала сітуацыя, калі жадалася захаваць спасылку на ўпадабаны трэк. Для гэтага прыходзілася перамыкацца ў WinAMP, вылучаць трэк у плэйлісце, націскаць Alt+3, капіяваць спасылку і потым гэтую спасылку кудысьці захоўваць. Гэта было нудна і стомна.

Таксама ўзнікалі сітуацыі калі трэба было выдаліць неспадабаўшыйся трэк. Зноў жа трэба было перамыкацца ў WinAMP, цаляць мышкай у маленькую кнопку "Rem", потым цаляць у такую жа кнопку "Rem misc" і выбіраць пункт у меню "Physically remove..." Такая працэдура проста раздражняла.

Плагін Hot list tracker аўтаматызуе рашэнне вышэйапісаных сітуацый. Усе аперацыі выконваюцца націскам "гарачых" клавіш.

Каб запомніць шлях да прайграванага ў дадзены момант трэку, неабходна выклікаць акно Hot list tracker камбінацыяй клавіш Ctrl+Alt+D і націснуць адну з клавіш 1, 2, ..., 9.
Поўны шлях да файла будзе запісаны ў адзін з M3U файлаў у хатняй дырэкторыі WinAMP-а: hotlist1.m3u, hotlist2.m3u, ..., hotlist9.m3u. У далейшым вы выкарыстаеце гэтыя спісы - проста загружаеце які-небудзь спіс у WinAMP - "Load play list"

Калі бягучы трэк вам не падабаецца і вы жадаеце яго выдаліць, то, зноў жа, трэба выклікаць акно Hot list tracker (клавішы Ctrl+Alt+D) і націснуць клавішу "Delete". Трэк адправіцца ў кошык (Recycle bin), нават калі ён у дадзены момант прайграваецца WinAMP-ам.

Я, напрыклад, выкарыстаю гэты плагін для складання ўласных чартаў і фільтрацыі "смецця".
Па клавішы "1" я адзначаю трэкі "так сабе", але якія шкада выцерці.
Па клавішы "9" - асоба ўпадабаныя трэкі.

Нататкі

Гэтая версія Hot list tracker - чарнавая (draft). Выкладваючы яе, я проста жадаю ведаць ступень яе запатрабаванасці. У далейшым, вядома, з'явіцца нармалёвы инсталятар, палепшыцца дызайн, палепшыцца функцыянальнасць. Для гэтага мне неабходна ведаць ваша меркаванне. Калі ласка выказвайцеся тут http://blog.cherryware.org/?p=10

Усталёўка

  1. Запампоўваеце архіў gen_hlt.zip ~235K
  2. Распакоўваеце яго ў хатнюю дырэкторыю c плагінамі WinAMP-а (часта гэта выглядае як "C:\Program Files\Winamp\Plugins")
  3. Перазапускаеце WinAMP
  4. Дзеліцеся ўражаннямі тут http://blog.cherryware.org/?p=10

Notice: WinAMP "Global Hotkeys" feature should be enabled.

Загадзя дзякуй усім.

Copyright © 2007 Cherryware. All rights reserved.